Время работы:
с 7:30 до 18:00
Телефон:
8 0232 34-33-84
Адрес:
ул. Кирова, 44а
г.Гомель, 246022

screenshot_2024-03-06-15-39-14-800_com.miui.gallery-edit.jpg

Вопыт работы па стварэнню ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дашкольных установах з рускай мовай навучання

 

 

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту

«Дзяцінства  –  гэта кожнадзеннае адкрыцце свету,і
таму трэба зрабіць так, каб яно стала,
ў першую чаргу, пазнаннем чалавека і
Айчыны, іх прыгажосці і велічы»
В.А. Сухамлінскі

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі  важнай ступенню ў   выхаванні нацыянальнай самасвядомасці  дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца  перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці  падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб  дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Маральна - патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.   Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе,  педагогі нашай дашкольнай установы лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці  да культуры народа.

Педагогі нашай дашкольнай установы надаюць вялікае значэнне выхаванню сямейных каштоўнасцей, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна – экалагічнымі своеасаблівасцямі горада. Пры азнаямленні з родным горадам, яго адметнымі асаблівасцямі, яны вучаць дзяцей  ўсведамляць сябе жывучым у пэўным часавым перыядзе, у пэўных этнакультурных умовах і ў той жа час далучаюць іх да багацця нацыянальнай культуры.

Веданне і вывучэнне педагогамі  нашай дашкольнай установы асаблівасцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца асновай у рабоце па фарміраванню нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей.

Работу па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці  мы пачыналі з  вывучэння нарматыўнйа  прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падыйсці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў нашым дашкольным цэнтры, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і іншыя   матэрыялы метадычнай літаратуры.

Акрамя ведаў дзяцей, педагогі выяўлялі як сфарміравана цікавасць дашкольнікаў да этнакультуры ў розных відах дзейнасці дзяцей.

Прааналізаваўшы вынікі назіранняў былі сфармуліраваны мэта і накірункі работы (тэмы, якія больш цікавыя  для дзяцей старэйшага ўзросту, якія можна разглядаць паглыблена  і  над якімі трэба працягваць работу далей).

Для гэтага педагогамі прадумвалася  і планавалася індывідуальная работа з дзецьмі, вызначаліся метады, прыёмы дасягнення пастаўленай мэты.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэння якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.\

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці,  выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Мы не чакаем ад нашых выхаванцаў  праяўлення дарослых форм  нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку педагагічнай працы бачым,  што дзеці ведаюць імены тых,  хто заснаваў і праславіў наш  родны горад, краіну, пачалі праяўляць інтарэс да значымых для горада, краіны  падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што задача -  выканана.


ГЕРБ, СЦЯГ І ГІМН – СВЯШЧЭННЫЯ АТРЫБУТЫ ДЗЯРЖАВЫ
Мы – беларусы, наша краіна – Беларусь!

Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.

Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа. Яны ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Для кожнай краіны герб і сцяг сімвалізуюць незалежнасць, суверэнітэт дзяржавы.

Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра   разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай   гісторыяй.Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.

Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.

Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.

Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную характэрную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор, ці інакш кажучы, арнамент. Арнамент – сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Праз узоры, ці арнамент, людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменства.

Са шматлікіх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным Сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага і тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 г. і належыць простай сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працалюбства і працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслівага лёсу. Інакш кажучы, выражае самыя істотныя якасці, пазбавіўшыся якіх, народ, і асобны чалавек губляюць права на дастойнае існаванне.

У цэнтры арнамента ромб з тоўстымі “кручкамі”, ці “рагамі”, ці “вёсламі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Разам з тым, ромб - гэта сімвал засеянага поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў.

Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні, “хлябы” – гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духа і ежу для цела.

Такім чынам, Сцяг і Герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць развіццё беларускага народа як часткі славянскай галіны індаеўрапейцаў ад самых старажытных часоў і да нашых дзён.

Герб

Справа - новое изображение государственного герба.

Законопроект по изменению внешнего вида герба был разработан в Министерстве юстиции ещё в начале прошлого года. Как сообщил тогда на пресс-конференции министр Олег Слижевский, "государственный герб сделают более миролюбивым, чтобы он позитивно воспринимался и в Беларуси, и на международной арене".

gerb 2020-02-13 12-20-01Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дзяржаўны Герб і Дзяржаўны Сцяг толькі сумесна з Дзяржаўным Гімнам ствараюць свяшчэнную трыяду нашай дзяржавы.

footer